Количество учащихся и воспитанников в 2025/2026 году
Учащихся 1-9,11 классов-54
Воспитанников разновозрастной группы - 5
Мэта и задачы ўстановы адукацыi
на 2022-2023 навучальны год
Мэта:
стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў асобы навучэнцаў і выхаванцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
Задачы:
Забяспечыць павышэнне якасці прадметнага выкладання і падрыхтоўкі да выніковай атэстацыі, за кошт эфектыўнага выкарыстання ў адукацыйнам працэсе сучасных сродкаў навучання і вучэбнага абсталявання, адукацыйных і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, на падставе
індывідуальнай адукацыйнай траекторыі для кожнага навучэнца.
Прадоўжыць работу па фарміраванню ў навучэнцаў патрэбы да здаровага ладу жыцця, выкарыстоўваючы эфектыўныя метады і прыёмы фізічнага выхавання, разнастайныя формы фізкультурна-аздараўленчай працы.
Фарміраваць у навучэнцаў і выхаванцаў грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць на аснове дзяржаўнай ідэалогіі; каштоўнаснае стаўленне да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы.
Удасканальваць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці, забеспячэння міжведамаснага ўзаемадзеяння.
Прадоўжыць работу па павышэнні прафесійнага ўзроўню і педагагічнага майстэрства настаўнікаў праз самаадукацыю, даследчую дзейнасць, павышэнне кваліфікацыі, распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту.